Facebook#RADAFORUM2019by | eng

Запрашаем прыняць удзел у «RADA FORUM» 2019!

19-20 кастрычніка пройдзе «RADA FORUM» — двухдзённая канферэнцыя па пытаннях моладзі і моладзевай палітыкі.

Мэта: павялічыць уцягнутасць і разуменне моладдзю і ключавымі гульцамі сектара працэсаў прыняцця рашэнняў у сферы моладзевай палітыкі для паляпшэння становішча моладзі і ўзмацнення яе ўдзелу.

Удзельнікі і ўдзельніцы форума змогуць абмеркаваць бягучае становішча спраў у моладзевай палітыцы Беларусі, даведацца пра міжнародны вопыт па стварэнні і імплементацыі моладзевай палітыкі, сфармаваць павестку дня моладзевага сектара і моладзевых арганізацый на аснове дадзеных актуальных даследаванняў аб становішчы моладзі і падрыхтаваць сумесныя рэкамендацыі да дакумента "Канцэпцыя стратэгіі моладзевай палітыкі да 2030 года".

Хто можа прыняць удзел:

  • Прадстаўнікі і прадстаўніцы моладзевых арганізацый
  • Прадстаўнікі і прадстаўніцы моладзевых ініцыятыў
  • Моладзевыя лідары і лідаркі/актывісты і актывісткі
  • Арганізацыі, якія працуюць з моладдзю
  • Эксперты і эксперткі, даследчыкі і даследчыцы
  • Прадстаўнікі і прадстаўніцы дзяржаўных арганізацый/устаноў
  • Прадстаўнікі і прадстаўніцы мясцовых органаў улад
  • Прадстаўнікі і прадстаўніцы міжнародных арганізацый
  • Прадстаўнікі і прадстаўніцы з медыя
  • Прадстаўнікі і прадстаўніцы бізнес-супольнасці

Кантакты: каб атрымаць дадатковую iнфармацыю пра форум – пiшыце нам на info@rada.fm, rada.fm